
Куды схавалі Колю Лукашэнку і чаму нервуецца яго бацька | Лойка і Роўда – ТОК
У новым аналітычным выпуску ТОК з Настай Роўда і эканамічнай аглядальніцай Вольгай Лойка абмяркоўваем новыя вызваленні палітвязняў, барацьбу ўладаў з казіно і інтарэсы сям’і Лукашэнкі, а таксама засілле аўто ў дварах. Спрачаемся пра скандальныя калготы Conte і гаворым пра тое, чаму ўвядзенне надгляду дзяцей у школах так раззлавала бацькоў. 00:00 – вырвана з кантэксту 00:56 – што трэба разумець пра новыя вызваленні палітвязняў 20:46 – пра паездку Пачобута ў Беларусь 23:57 – што за новыя дэвайсы WAHL для жанчын 29:23 – чаму Лукашэнка абурыўся казіно і пры чым тут яго сям’я 35:20 – дзе служыць Мікалай Лукашэнка? 37:48 – як улады будуць вырашаць праблемы з аўтамабілямі ў дварах 46:36 – што за скандальныя калготы Conte 57:42 – навошта ў школах увялі шмон дзяцей 1:08:23 – рэзанансная гісторыя з маршрутчыкам 1:16:30 – Воля адказвае на пытанні гледачоў






