Skip to content
Artwork for ПіК Свабоды
NewsNews Commentary

ПіК Свабоды

Радыё Свабода

«ПіК Свабоды» — гэта штодзённая YouTube-праграма і падкаст, у якой журналісты Свабоды абмяркоўваюць галоўную падзею дня з палітыкамі, грамадзкімі дзеячамі, экспэртамі і аналітыкамі. Вострыя пытаньні і актуальныя камэнтары пра важныя падзеі для Беларусі і беларусаў.

Play
  • 55 episodes
  • daily
  • Avg 19 min
  • Belarusian
Counted on this page — what you have heard stays on this device, so it is not something the list can be paged by.
  • Thursday · 11 min

    Калесьнікава пра Коўла. Зьмены ад 1 кастрычніка. Чый Шагал?

    Марыя Калесьнікава ў інтэрвію Свабодзе назвала Джона Коўла «выратавальнікам беларусаў». Што зьмянілася ў Беларусі з 1 кастрычніка? «Невялікая адліга» зь Беларусьсю – што мае на ўвазе міністар замежных справаў Польшчы? Што стаіць за заявамі Масквы пра перамовы Беларусі і ЗША? Чаму заява расейскага журналіста Леаніда Парфёнава пра Шагала абурыла беларусаў? Што вядома пра гібель ураджэнкі Гомля ў Ізраіле? У «ПіКу Свабоды» з Ганнай Соўсь расказваем пра галоўныя падзеі 1 кастрычніка і тлумачым, што яны значаць.

  • Wednesday · 12 min

    Коўл атрымлівае новую пасаду: што будзе зь беларускімі палітвязьнямі?

    Рэтрансьлятары ў Беларусі дапамагаюць расейскім дронам атакаваць Украіну. Якім можа быць адказ Кіева? Трамп вылучыў Коўла на пасаду спэцпрадстаўніка ў справах закладнікаў. Што гэта можа значыць для беларускіх палітвязьняў? Антылукашэнкаўскі банэр на матчы Фінляндыя – Беларусь. Звальненьні перавысілі найм у Беларусі, а ўлады падтрымалі прыватныя дамы для састарэлых. Галіна Казіміроўская: «Буду жыць». У «ПіКу Свабоды» з Ганнай Соўсь расказваем пра галоўныя падзеі 30 верасьня і тлумачым, што яны значаць.

  • Tuesday · 9 min

    Міністар за кратамі, прымус да БРСМ, Расея атакуе Кіеў з дапамогай Беларусі

    Расейскія рэактыўныя дроны атакуюць Кіеў з дапамогай рэтрансьлятараў у Беларусі. Як зрэагуле Зяленскі на парушэньне ўльтыматуму Лукашэнкам? Чаму сышоў у адстаўку дыплямат Андрэй Дапкюнас? Што адбываецца за кратамі з былым міністрам прыродных рэсурсаў? Чаму Латвія ўзмацніла кантроль за беларускім збожжам? У «ПіКу Свабоды» з Ганнай Соўсь расказваем пра галоўныя падзеі 29 верасьня і тлумачым, што яны значаць

  • Monday · 10 min

    Сілавік з «Масквой у галаве». Як Зельцар застрэліў афіцэра КДБ. Статкевіч паказаў свой «катэдж»

    Сілавік, які прапаноўваў «прарубіць калідор зь Беларусі да Балтыкі», стаў намесьнікам старшыні Адміністрацыі Лукашэнкі. 5 гадоў таму ў перастрэлцы ў менскай кватэры загінулі супрацоўнік EPAM і афіцэр КДБ. Узгадваем справу Андрэя Зельцара. Мікола Статкевіч расказаў, чаму ня можа пераехаць у гарадзкую кватэру. Беларуса з Ізраілю разам з жонкай затрымалі на мяжы праз падпіскі ў YouTube. Ён прыдумаў ноў-хаў для іншых, каб ня трапілі ў падобную сытуацыю.

  • September 25 · 53 min

    Шрайбман пра вынікі тыдня: Вязьні на волі, Ціханоўскі супраць Ціханоўскай, калій для ЗША

    Ці вызваленьне яшчэ 15 вязьняў ёсьць вынікам перамоваў Лукашэнкі з спэцпасланьнікам Трампа? Якія галоўныя вынікі ўдзелу дзьвюх беларускіх дэлегацый на Генасамблеі ААН – афіцыйнага Менску і дэмсілаў Беларусі? На якіх умовах Эўразьвяз можа зьняць санкцыі зь беларускага калію? Чаго дамогся Сяргей Ціханоўскі, выступаючы публічна супраць жонкі? У “ПіКу Свабоды” Ганна Соўсь падсумоўвае вынікі тыдня з палітычным аналітыкам Арцёмам Шрайбманам, дыпляматычным дарадцам Ціханоўскай Дзянісам Кучынскім і паліталягіняй Тацянай Чуліцкай.

  • September 24 · 10 min

    Ціханоўскі не спыняецца. Кубракоў канчаткова разьвязвае рукі міліцыі. Lady Gaga і беларус

    Кіраўнік МУС Кубракоў прапануе дазволіць сілавікам дзейнічаць без санкцыі пракурора. Да чаго гэта можа прывесьці? Тлумачыць былы выкладчык Акадэміі МУС Аляксандар Азараў. Беларусы, якія працуюць за мяжой, пералічылі ў Беларусь больш за 1 мільярд даляраў. Ці шмат гэта? Расказвае эканамістка Анастасія Лузгіна. Ці можа Беларусь вярнуцца на амэрыканскі рынак калійных угнаеньняў? Дэталі Свабодзе растлумачылі экспэрты з ЗША Джозэф Глаўбэр і Джош Лінвіл.

  • September 23 · 13 min

    Ціханоўскі адказаў жонцы, 30 рублёў за двухпакаёўку, новы будынак амбасады Польшчы

    Беларусы ў сацсетках зьняпраўджваюць заяву Лукашэнкі пра 30 рублёў у месяц за арэнднае жытло ў абласных цэнтрах. Міністар замежных справаў Польшчы анансаваў адкрыцьцё новага будынку амбасады ў Менску. Як намер Коўла вызваляць і расейскіх палітвязьняў паўплывае на працэс вызваленьня беларускіх палітзьняволеных. Ціханоўскі рэзка зрэагаваў на расповед жонкі пра нябачную жаночую працу. У "ПіКу Свабоды" з Ганнай Соўсь расказваем пра галоўныя падзеі 23 верасьня і тлумачым, што яны значаць.

  • September 22 · 11 min

    Чаму Трампу можа не дастацца калій зь Беларусі

    Трамп разьлічвае на вялікую дамову па закупцы беларускіх угнаеньняў. Але ці атрымаецца разьвязаць праблему з транзытам і ці ёсьць у Беларусі што прадаваць? У Швайцарыі зноў судзяць беларускага спэцназаўца, які прызнаўся ў выкраданьні апазыцыйных палітыкаў Захаранкі і Ганчара У Варшаве затрымалі паляка, якога падазраюць у нападзе на беларуску. На Гомельшчыне кожная восьмая проба паказала заражэньне радыяактыўным цэзіем у грыбах і ягадах Машына Якуба Коласа гніе ў гаражы. Знайшліся людзі, якія гатовыя ахвяраваць грошы на рэстаўрацыю, але з адной умовай Пра гэта ды іншае ў ПіКуСвабоды, дзе мы расказваем пра навіны 22 верасьня і тлумачым, што яны значаць.

  • September 21 · 10 min

    17 «пераемнікаў Лукашэнкі». NEXTA назваў самага мэдыйнага палітыка. Арыштавалі «аналітыка Сахашчыка»

    Расказваем пра падзеі 21 верасьня і тлумачым, што яны значаць. Лукашэнка прыняў у сябе Шэймана з тоўстымі папкамі. Пра што гаварылі? Віцэ-губэрнатар Магілёўскай вобласьці ў «амэрыканцы». Яго арыштавалі па карупцыйнай справе. Хто самыя ўплывовыя людзі ў атачэньні Лукашэнкі. Выйшаў вялікі аналіз сувязяў унутры сыстэмы. Расейскі футбаліст паспрабаваў сказаць па-беларуску тры словы. Вымаўленьне многіх павесяліла.

  • September 18 · 51 min

    Чаму Лукашэнку і Трампу не ўдаецца «вялікая зьдзелка»

    У праграме «ПіК Свабоды» мы падводзім вынікі тыдня і разам з экспэртамі тлумачым іх значэньне. Джон Коўл дамогся вызваленьня чарговых 25 палітвязьняў і расказаў, што стрымлівае гэты працэс. Гаворым пра гэта з палітолагам Паўлам Вусавым. Сябра Каардынацыйнай рады Яўген Караулаў расказаў, што ўжо тры месяцы КДБ тэрарызуе яго сям'ю ў Беларусі і спрабуе завербаваць яго самога. Дэталі Яўген расказаў у нашым эфіры. У Беларусі шосты раз прайшоў Дзень народнага адзінства. Што ня так з гэтым днём? Размаўляем з публіцыстам і пісьменьнікам Сяргеем Дубаўцом.

  • September 17 · 10 min

    32 000 эўра для вызваленых. Былы пасол Расеі атрымаў зямлю ў Драздах. Беларуска выйшла з турмы ў ЗША

    Чым займаюцца былыя палітвязьні ў Літве і на якіх умовах могуць адбыцца наступныя вызваленьні. Прапаганда з дапамогай штучнага інтэлекту расказвае, як страшна жылося ў Заходняй Беларусі пры паляках. У ЗША з міграцыйнай турмы вызвалілі беларуску з анкалягічнай хваробай. Якім чынам былы расейскі пасол атрымаў участак для катэджа ў Драздах. У ПіКу Свабоды з Ганнай Соўсь расказваем пра падзеі 17 верасьня і тлумачым, што яны значаць.

  • September 15 · 12 min

    Каго вызваляць? Лукашэнка правёў перамовы з пасланьнікам Трампа

    Пасланьнік Дональда Трампа прыехаў у Менск і правёў перамовы з Лукашэнкам. Чакаюццца вызваленьні палітвязьняў, хоць Лукашэнка чарговы раз заявіў, што палітвязьняў у Беларусі няма. Уначы зьнішчальнік NATO зьбіў над Літвой дрон. Літоўскі міністар замежных спраў заявіў, што бесьпілётнік заляцеў зь беларускай тэрыторыі, і таму ў Менск накіруюць ноту пратэсту. Колькі трэба працаваць сярэдняму беларусу, каб купіць гадзіньнікі, якія носіць старэйшы сын Лукашэнкі Віктар? Расказваем пра навіны 15 верасьня і тлумачым, што яны значаць.

  • September 15 · 10 min

    Забойства ў Менску і візіт прадстаўніка Трампа: што адбылося

    Расказваем пра падзеі 14-га верасьня і тлумачым, што яны значаць. Спэцпасланьнік Трампа Джон Коўл прыбыў у Вільню, чакаецца ягоная паездка ў Менск. Лукашэнка хоча супрацоўнічаць з Ватыканам у той час, калі перашкаджае каталіцкаму касьцёлу ў Беларусі Хакейнага арбітра падазраюць у забойстве цяжарнай жанчыны ў Менску Расейскі Zet-сьпявак быў хэдлайнэрам Дня горада ў Менску.

  • September 11 · 52 min

    Лукашэнка ня выключыў мабілізацыю і папрасіў сустрэчы з Трампам

    Лукашэнка заявіў, што будзе трэсьці армію і ня выключыў мабілізацыю. Што ўсё гэта значыць? Ці зьменшыць атмасфэру страху ў Беларусі вяртаньне Анджэя Пачобута і ці дасьць гэта імпульс перамовам паміж Менскам і Варшавай? Пра гэта ў эфіры разважаюць журналіст польскага выданьня Rzeczpospolita Руслан Шошын і мэтадоляг, былы палітвязень Уладзімер Мацкевіч. На Вэнэцыянскім фэстывалі адбылася прэм’ера фільму беларускага рэжысэра Андрэя Куцілы. Трэці раз у гісторыі. У нас – размова з аўтарам фільму.

  • September 10 · 10 min

    Сілавікі бяруць пад кантроль дамафоны. Дактарам ускладняюць жыцьцё. Прысуд вядомаму адвакату

    Адваката Дзьмітрыя Лаеўскага, які абараняў Віктара Бабарыку, Максіма Знака і Алеся Бяляцкага, асудзілі да трох гадоў зьняволеньня. За што менавіта яго пакаралі? МУС атрымае больш кантролю над дамафонамі беларусаў, лекарам могуць ускладніць пераход з дзяржаўных бальніц у прыватныя клінікі, а ў сфэры адукацыі плянуюць новае ліцэнзаваньне. Таксама ў выпуску — як беларускія нафтаперапрацоўчыя заводы зарабляюць на дэфіцыце паліва ў Расеі і чаму пацыенткі менскай радзільні №2 цяпер ня ведаюць, што будзе з ЭКА. У «ПіКу Свабоды» з Ганнай Ермаковіч расказваем пра галоўныя падзеі 10 верасьня і тлумачым, што яны значаць.

  • September 9 · 10 min

    Коўл рыхтуе вызваленьне палітвязьняў. Новы кантроль за выездам беларусаў. Булінг у Баранавічах

    Спэцпасланьнік прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа Джон Коўл наведае Беларусь 14 верасьня. Чаго чакаюць і чаго асьцерагаюцца праваабаронцы? Як прыезд Анджэя Пачобута ў Беларусь можа паўплываць на беларусаў, якія просяць абароны ў Польшчы? Раскажам пра новыя правілы кантролю за беларусамі, якія выяжджаюць за мяжу, пра гісторыю школьніка зь Баранавічаў, які стаў ахвярай булінгу, і пра салідарнасьць беларусаў з 11-гадовым хлопчыкам з аўтызмам. Таксама ўзгадаем прэзыдэнцкія выбары, якія прайшлі ў гэты дзень 25 гадоў таму. У «ПіКу Свабоды» з Ганнай Соўсь расказваем пра галоўныя падзеі 9 верасьня і тлумачым, што яны значаць.

  • September 8 · 12 min

    «Пачобут выпрабоўвае рэжым Лукашэнкі». Кватэры падаражэлі на $10 000. Іранскі Boeing зноў у Менску

    Былы палітвязень Анджэй Пачобут вярнуўся ў Беларусь. Што зробяць улады? Іранскі грузавы Boeing трэці раз за некалькі тыдняў прыляцеў у Менск. Што магло быць на борце? 8 верасьня – Дзень беларускай вайсковай славы: Аршанская бітва і 35 гадоў з дня прысягі на вернасьць Беларусі. Чаму пасьля гіпатэкі пад 1% новабудоўлі падаражэлі на $10 тысяч? У «ПіКу Свабоды» з Ганнай Соўсь мы расказваем пра галоўныя падзеі 8 верасьня і тлумачым, што яны значаць.

  • September 7 · 14 min

    Высылка беларусаў зь Літвы: чаму гэта адбываецца?

    Расказваем пра падзеі 7-га верасьня і тлумачым, што яны значаць. Новы палітычны сэзон для беларускіх дэмакратычных сілаў можа стаць вырашальным, заявілі ў Офісе Ціханоўскай. Што гэта значыць? Лукашэнка прыняў сьпікера так званай Палаты Прадстаўнікоў, генэрал-маёра КДБ і моцна хваліў. Ці ёсьць за што? Як беларускія прапагандысты перапісваюць гісторыю Ратка Младзіча і што замоўчваюць, ушаноўваючы яго пасьля сьмерці?

  • September 4 · 50 min

    Фядута пра Ціханоўскага і «Нашу Ніву». Алеўскі пра «напад зь Беларусі». Бесараб пра могільнік АЭС

    У новым выпуску «ПіКа Свабоды» – пагроза Расеі для краінаў Балтыі, верагоднасьць закрыцьця паветранай прасторы над Расеяй і магчымыя наступствы для Беларусі – пра гэта гаворым з журналістам Цімурам Алeўскім; канфлікт Сяргея Ціханоўскага з «Нашай Нівай», унутраныя сваркі беларускай дэмакратычнай супольнасьці і пошук больш канструктыўнай размовы – з паліттэхнолягам Аляксандрам Фядутам; і, нарэшце, незалежная экспэртыза праекту могільніка радыеактыўных адходаў у Беларусі, яго магчымыя рызыкі і праблемы афіцыйнай справаздачы – з экспэртам па радыяцыйнай бясьпецы Сяргеем Бесарабам.

  • September 3 · 10 min

    Статкевіч умешваецца ў скандал Ціханоўскага. Што будзе з рэйсамі на Маскву?

    У сёньняшнім «ПіКу Свабоды» расказваем пра сытуацыю з палётамі паміж Менскам і Масквой на фоне папярэджаньняў Зяленскага, пра расьсьледаваньне выдачы італьянскай візы амбасадай у Менску падазраванаму ў дывэрсіі ў Ляйпцыгу, а таксама пра першы поўны беларускі пераклад «Адысэі» Гамэра. Таксама прааналізуем канфлікт Сяргея Ціханоўскага з «Нашай Нівай» і блогерамі, сустрэчу Анджэя Пачобута з папам Львом XIV, апавядзем пра зьніклае возера ў Лагойскім раёне і папярэджаньне эўрапейскіх мэтэаролягаў пра магчымы тарнада ў Беларусі. У «ПіКу Свабоды» з Ганнай Соўсь расказваем пра падзеі 3 верасьня і тлумачым, што яны значаць.

Showing 1–20 of 55 episodes